Покахонтас (каля , Вірджынія — , Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» ().
Біяграфія У 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцэ правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці. thumb|left|300пкс|Хрышчэнне Пакахонтас
Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія.
Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі.
У кіно «Пакахонтас» — амерыканскі мультфільм 1995 года. «Пакахонтас 2: Падарожжа ў Новы Свет» — амерыканскі мультфільм 1998 года. «Новы Свет» — фільм 2005 года.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Рэальная Пакахонтас Chief Roy Crazy Horse. 'The Pocahontas Myth'. Ranokus Indian Reservation. 'Pocahontas'. Virginia Places. Pocohantas Encyclopaedia Britannica Virginia Historical Society. 'Contact and Conflict'. The Story of Virginia: An American Experience. Virginia Historical Society. 'The Anglo-Powhatan Wars'. The Story of Virginia: An American Experience.
Катэгорыя:Алганкіны Катэгорыя:Прынцэсы Катэгорыя:Памерлі ад воспы