«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс.
Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік.
У 2006 годзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанні рэдакцыі і заснавальніку часопіса.
Да 2020 года выйшла 90 нумароў. У кастрычніку 2021 года паводле ліста Валерыя Сліўкіна Міністэрства інфармацыі анулявала Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдання, часопіс працягвае выхадЛідскі Летапісец № 3-4 (95-96).
Спасылкі Старонка на pawet.net
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:Гісторыя Ліды Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)