Амбідэкстры́я (ад — «абодва» — «правыя») — прыроджанае ці выпрацаванае падчас трэніроўкі роўнае развіццё функцый абедзвюх рук, без вылучэння вядучай рукі, і здольнасць чалавека выконваць рухальныя дзеі правай і левай рукой з аднолькавай хуткасцю і эфектыўнасцюАмбидекстрия // Большой психологический словарь / сост. Б. Мещеряков, В. Зинченко.. У амбідэкстраў раўнамерна развіваюцца абодва паўшар’і мозгу, такія людзі дастаткова хутка ацэньваюць сітуацыю і хутка прымаюць рашэнні. Прыкладна ў аднаго працэнта дзяцей амбідэкстрыя з’яўляецца прыроджанай; такія дзеці ўдвая болей схільныя да цяжкасцяў у мове і СДУГ, іх школьныя адзнакі ў сярэднім горшыя, чым у праўшэй і ляўшэй. Адваротная з’ява, калі чалавеку складана выкарыстоўваць абедзве рукі, завецца амбісіністрыяй.
Цікава, што Эльфы (Эльдар) з твораў Дж. Р. Р. Толкіна з’яўляюцца амбідэкстрамі, як вынікае з артыкула Толкіна аб іх жэстах і пісьменстве (Рускі пераклад).
Гл. таксама Ляўша Праўша Пераважная рука Міжпаўшарная асіметрыя
Крыніцы
Літаратура
Ефимова И. В. Амбидекстры: Нейропсихология индивидуальных различий. — СПб: КАРО, 2007. — 160 с. — ISBN 5-89815-804-9.
Катэгорыя:Псіхафізіялогія Катэгорыя:Сіметрыя (біялогія)