По́мян () — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 130 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Асецкія, Багаткі, Брудзеўскія, Грабскія, Макавецкія, Раценскія, Саковічы.
Вядомы з пачатку XIV стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе.
Апісанне Герб уяўляе сабой шчыт, у залатым полі якога змешчана выява чорнай галавы зубра, прабітай наўскос мячом. Над шлемам закаваная ў латы рука, якая трымае аголены меч. Гл. блазон герба Помян у адпаведнасці з Каспрам Нясецкім
Зноскі
Літаратура Помян.
Помян Катэгорыя:Гербы Гарадзельскай уніі