Закабы́ліца — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мярэя (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Калінаўка, упадае ў Мярэю каля аграгарадка Ляды.

Каля ракі вёска Гарэлькі.

Літаратура  — С.321.

Ліст карты N-36-51. Выданне 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра