Гарадзе́ц. Сустракаецца таксама варыянт Градзе́ц. (, ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 8 км у напрамку на ўсход ад горада Шклоў, за 38 км ад Магілёва, за 3 км на захад ад аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя У 1924—1960 гадах — цэнтр Гарадзецкага сельсавета. З 11 сакавіка 1960 года па 22 кастрычніка 1963 года — вёска ў складзе Фашчаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. З 1963 года цэнтр адноўленага Гарадзецкага сельсавета.
Насельніцтва 1996 год — 462 жыхары, 154 двары.
Крыніцы
Літаратура — С. 39.
Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзецкі сельсавет (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна