Зароўе — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лепель, за 0,4 км на захад ад вёскі Зароўе.

Назва На карце XVIII ст. пазначанае як возера «Далье». Адразу на поўначы ад яго — малое возера «Озерута».

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 3,75 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. На паўднёвым усходзе схілы стромкія, вышынёй да 10 м. Уздоўж усходняга берага вузкая забалочаная пойма. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы з возера выцякае ручай ва Ушачу.

Экалогія Возера ўмерана зарастае. Слабапраточнае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-1. Озеро Заровье // Фотоэнциклопедия Беларуси

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна