Зага́цце, Загач — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, пераважна стромкія, вышынёй 12—15 м. Пойма шырынёй да 10 м, забалочаная. Берагі вышынёй да 0,3 м, у заходняй і паўночнай частках возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно выслана гумусаванай глінай і гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 20 да 200 м ад берага і да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі).

Літаратура

Спасылкі Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994. // Сайт «Белорусский Посейдон» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-1.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна