Матывацыя ( — рухаю) — заахвочванне асобы да жвавай дзейнасці дзеля задаваленнення патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцця. Спалучае ўнутраныя і знешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасць дзеяння на азначаны прадмет. Ёсць асабіста значным пабуджэннем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Развіваецца праз пераўтварэнне і ўзмацненне прадметнай дзейнасці. Чыннікам выступае вытворчасць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасць, ідэал і каштоўнасць. Залежыць ад валявых якасцей, выхавання, каштоўнаснай скіраванасці і будовы маральнай свядомасці асобы. Выяўляе светапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасці чалавека. З’яўляецца асноўным прадметам вывучэння ў псіхалогіі асобы.
Віды Паводле іерархіі: агульная (адлюстроўвае накіраванасць развіцця асобы) і сытуатыўная (задавальненне прыватнай патрэбы). Паводле віду дзейнасці: камунікацыйная, пазнавальная і пераўтваральная. Паводле прадмета насычэння: духоўная і рэчыўная. Паводле ўсведамлення: адпаведная (мэта), неадпаведная (матываванне), неўсвядомленая.
Спасылкі
Катэгорыя:Псіхалогія асобы Катэгорыя:Тэорыя дзейнасці Катэгорыя:Кіраванне персаналам Катэгорыя:Псіхалагічныя паняцці