Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм, які знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі в. Міжэвічы Слонімскага раёна.

Гісторыя

Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.

Архітэктура Двухзрубная пабудова: прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з трохграннай алтарнай часткай і бабінец з двух’яруснай званіцай (васьмярык на васьмерыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Фасады рытмічна падзелены слупамі-сцяжкамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Інтэр’ер Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — драўляны іканастас. Шануецца абраз «Маці Божая», які ў храме з часу яго пабудовы. Маецца фератрон пачаіку 19 ст. «Маці Божая Балезная» і «Георгій Перамоганосец», «Пакроў» (2-я палавіна 19 ст.) .

Званіца Уваход на агароджаны ўчастак царквы праз драўляную двух’ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна на падоўжанай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архітэктурны ансамбль.

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Міжэвічы (Слонімскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слонімскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1867 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі