Герб Клайпеды () — афіцыйны сімвал горада Клайпеда, адміністрацыйнага цэнтра Клайпедскага павета Літвы. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці герба гарадскога муніцыпалітэта. Аўтар сучаснага герба — Кястуціс МіцкявічусMiesto herbas — primiršta istorija .

Апісанне Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у чырвоным полі якога намалявана залатая зубчастая мураваная сцяна з трыма вежамі, цэнтральная большая. Вакол вежаў 4 пяцівугольныя зорачкі. Пад сцяной човенГЕРБ ГОРОДА КЛАЙПЕДА (КЛАЙПЕДСКИЙ УЕЗД).

Сімвалізм Паводле меркавання большасці гісторыкаў і геральдыстаў, на гербе намаляваны . Існуе таксама версія, што дзве драўляныя вежы — гэта навігацыйныя маякі, якія сімвалізуюць порт Мемель. Човен з'яўляецца сімвалам значнага транспартнага цэнтра і суднаходства, а зоркі, як лічыцца, паказваюць дарогу караблямMiesto herbas — primiršta istorija. «15-min.lt», 13.10.2010 .

Гісторыя Герб горада на працягу яго гістарычнага развіцця практычна не змяняўся. Найстарэйшая выява герба Мемеля, якая дайшло да нашага часу, выканана на гарадской пячатцы 1619 года.

На адным з клайпедскіх дамоў XVIII стагоддзя захавалася рэльефная выява герба Мемеля ў авальным шчыце, з нашлемнікам у выглядзе хлопчыкаMemel-Neustadt .

Выява зубчастай сцяны з трыма вежамі і чоўнам але без зорак, выкарыстоўвалася на гарадской пячатцы 1900 года і гербе Мемеля 1918 годаKlaipėdos miesto savivaldybė .

У савецкі час герб Клайпеды ўпершыню апрабаваны Рэспубліканскай геральдычнай камісіяй у 1969 годзе. Аўтарам ўзноўленага герба стаў Ёнас Стумбрас. Герб паўтараў гістарычны сімвал горада, але быў выкананы на варажскім шчыце, ад якога пазней адмовіліся.

Сучасны выгляд герба горада распрацаваны ў адпаведнасці з гістарычнай версіяй Клайпедскім цэнтрам дызайну і зацверджаны 1 ліпеня 1992 года.

Літаратура Geheimes Staatsarchiv preussischer Kulturbesitz, Ostpreussen, Fol. 624, p. 447 Heinrich Neu. Das Wappen von Memel. Entstehung und Geschichte. — Bonn, 1958. Edmundas Rimša. Lietuvos heraldika. — Vilnius: Baltos lankos, 2008. ISBN 978-9955-23-202-5 Архив Геральдической комиссии Литвы (материал 1967—1970 годов хранится в Центре культурного наследия)

Спасылкі

Lithuanian Civic Heraldry. Heraldry of the World Клайпедскае гарадское самакіраванне на Heraldicum.ru Герб горада Клайпеда на Geraldika.ru

Катэгорыя:Гербы гарадоў Літвы Катэгорыя:Клайпеда