«Nintendo Entertainment System» (NES) у Паўночнай Амерыцы і Еўропе, Famicom (ад FAMIly COMputer — сямейны камп’ютар) у Японіі, Hyundai Comboy у Паўднёвая Карэі — васімібітная гульнявая кансоль, папулярная ў другой палове 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. На тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі больш вядома пад назвай Dendy, найбольш вядомага неафіцыйнага клона.

Упершыню кансоль з’явілася на японскім рынку ў 1983 годзне пад назвай Famicom, а потым, перайменаваная ў NES, выйшла ў Еўропе і ЗША ў 1985 годзе. Навінка аказалася надзвычай удалай, і здолела заваяваць амаль увесь амерыканскі і японскі рынак. Кансоль выйшла адразу з вялікай колькасцю гульняў, сярод якіх самым вядомым і прадаваным стала сямейства гульняў Super Mario Bros. Марыа стаў талісманам карпарацыі Nintendo. Усяго паводле афіцыйных звестак было прададзена больша за 60 млн прыставак і больш за 500 млн носьбітаў з гульнямі. Паколькі выхад кансолі адбыўся неўзабаве пасля крызісу гульнявой індустрыі, многія крытыкі менавіта ёй прыпісваюць адраджэнне гульнявога рынку і адкрыццё трэцяга пакалення відэапрыставак, бо ўдалыя апаратныя характарыстыкі і багатая бібліятэка гульняў выклікалі цікаўнасць як спажыўцоў, так і распрацоўшчыкаў, якія ўжо амаль адвярнуліся ад гульнявой індустрыі пасля краху.

З пачатку 1990-х гадоў папулярнасць NES пачала няўхільна зніжацца праз з’яўленне больш дасканалых 16-бітных прыставак, найперш Sega Mega Drive і наступнага пакалення кансоляў ад самой Nintendo — SNES/Super Famicom. Тем не менш выпуск кансолі працягваўся аж да 2003 года.

Вытворчасць прыстаўкі была афіцыйна спынена ў 1995 годзе. Тем не менш, гульнявая бібліятэка NES даступная карыстальнікам большасці сучасных камп’ютарных сістэм праз эмулятары. Таксама ў гульні NES можна гуляць у Wii Virtual Console.

Гісторыя

Запуск у вытворчасць Пасля выпуску некалькіх папулярных аркадных аўтаматаў на пачатку 1980-х гадоў, фірма Nintendo прыняла рашэнне аб выпуску ўласнай кансолі, што будзе працаваць на зменных картрыджах. Эфектыўнасць у напісанні гульняў і нізкі кошт вытворчасці кансолі палягалі ў тым, што атрыманне даных у NES адбывалася без праверкі, запыту, і дбайнай перадачы ў аператыўную памяць, што было у іншых прыстаўках таго часу. З-за новай тэхналогіі і імгненнай загрузкі з картрыджу можна было дасягнуць добрай графікі, анімацыі і гуку. Спраектаваная Масаюкі Уэмура і выпушчаная ў Японіі 15 ліпеня 1983, Nintendo Family Computer (Famicom) папулярызавалася павольна: у першы год свайго існавання прыстаўка часта крытыкавалася як ненадзейная, схільная да збояў і памылак праграмавання. Пасля адклікання прадукту і паўторнага выпуску з перапрацаванай мацярынскай платай, папулярнасць прыстаўкі рэзка вырасла — на прыканцы 1984 году Famicom стала найбольш прадаванай гульнявой кансоллю ў Японіі (было прададзена больш за 2,5 мільёны кансоляў), апярэдзіўшы свайго бліжэйшага канкурэнта, Sega SG-1000. Пашыраючы рынак збыту, Nintendo звярнула сваю ўвагу на рынкі Паўночнай Амерыкі.

Nintendo ўступіла ў перамовы з Atari для сумеснага прасоўвання кансолі на паўночнаамерыканскі рынак пад назвай «Nintendo Enhanced Video System». Угода сарвалася — Atari парвала зносіны з Nintendo ў адказ на абнародаваную заяву Coleco, у якім паведамлялася аб неліцэнзійным порце гульні Donkey Kong для іх Coleco Adam. Хоць гульня была выпушчана без дазволу і падтрымкі Nintendo, Atari ўспрыняла гэта як знак таго, што Nintendo супрацоўнічае з адным з галоўных канкурэнтаў Atari.

Atari вырашыла сканцэнтраваць намаганні на сваёй уласнай васьмібітнай кансолі наступнага пакалення — Atari 7800. Наступныя планы Nintendo па самастойнаму прасоўванню кансолі Famicom у Паўночнай Амерыцы з уключанай у камплект клавіятурай, касетным магнітафонам, бяздротавым геймпадам і спецыяльным картрыджам з мовай праграмавання BASIC таксама мелі рэальнага выніку. У рэшце рэшт, у чэрвені 1985 Nintendo прэзентавала амерыканскую версію Famicom на Consumer Electronics Show (CES).

Залатыя гады З цалкам перапрацаваным корпусам і новай назвай, Nintendo Entertainment System, прыстаўка апынулася настолькі ж папулярнай у Амерыцы, наколькі Famicom была папулярнай у Японіі, і адыграла важнейшую ролю ў адраджэнні цікаўнасці да індустрыі відэагульняў. Першапачаткова Nintendo выпусціла ў продаж 50`000 прыставак у Нью-Ёрку, потым, на хвалі попыту, прыстаўкі NES паступілі ў продаж па ўсёй краіне. Выпуск сістэм у Нью-Ёрку адбыўся 18 кастрычніка 1985, а выпуск на астатняй тэрыторыі ЗША — у лютым наступнага году.

Да сканчэння дзесяцігоддзя Nintendo была бясспрэчным лідарам на амерыканскім і японскім гульнявых рынках, а яе гульні білі ўсе рэкорды продажаў. Аднак кансоль не атрымала таго ж узроўню папулярнасці ў іншых заходніх краінах, пераважна з-за таго, што да пачатку 1990-х гадоў недастаткова рэкламавалася. Сітуацыя ўскладнялася кіраўніцкімі праблемамі ў Канадзе, а еўрапейскае аддзяленне Nintendo аж да 1990 года не існавала ўвогуле: распаўсюджваннем прыстаўкі займаліся незалежныя кампаніі. Гэта дазволіла іх канкурэнту, кампаніі Sega, са сваёй прыстаўкай Sega Master System, абысці Nintendo ў ва многіх краінах. Тем не менш, пасля 1990 года, NES стала найбольш прадаванай кансоллю за ўсю гісторыю відэагульняў.

Закат папулярнасці З пачатку 1990-х гадоў канкурэнцыя з боку тэхнічна дасканалейшых сістем, такіх як 16-бітная Sega Mega Drive, паклала канец панаванню NES. Новая кансоль чацвёртага пакалення — Super Nintendo Entertainment System (SNES) зацямніла сабой NES, і колькасць карыстальнікаў апошняй стала паступова змяншацца. Першую палову дзесяцігоддзя Nintendo працягвала падтрымліваць NES у Амерыцы і нават выпусціла новую версію кансолі, што павінна было вырашыць недахопы арыгінальнай апаратнай часткі NES. Пасля 1995 году, на фоне памяньшэння продажаў і недахопу новых гульняў, амерыканскае аддзяленне Nintendo афіцыйна спыніла падтрымку NES. Нягледзячы на гэта, японскае аддзяленне Nintendo працягвала выпуск консоляў Famicom невялікімі тыражамі да кастрычніка 2003 году. Паводле афіцыйных звестак, за ўсю гісторыю продажаў NES было прададзена каля 60 мільёнаў кансоляў і 500 мільёнаў носьбітаў гульняў.

У 2007 годзе японское аддзяленне Nintendo паведаміла, што Famicom больш не будуць рамантавацца праз недахоп патрэбных дэталяў.

Адраджэнне NES праз эмуляцыю З распрацоўкай эмулятараў з’явілася магчымасць гуляць у відэагульні на сваіх персанальных камп’ютарах, а пасля і на іншых кансолях. Для гэтага патрэбна мець праграму-эмулятар і адпаведны вобраз картрыджу ПЗП (вядомыя эмулятары: Nestopia, Jnes, VirtuaNES, FCE Ultra). Акрамя таго, сучасныя тэхналогіі дазваляюць эмуляваць гульні на мабільных тэлефонах (эмулятары vNES, vNES J2ME, Nescube). Паралельна з ростам цікаўнасці да эмуляцыі, вырасла цікаўнасць і да моддынгу кансолі. Людзі, захопленыя гэтым хоббі, змяшчалі вантробы NES у іншы корпус ці проста разбіралі прыстаўку на часткі для ўласнага задавальнення. Гульнявыя кантролеры былі асаблівай мэтай для модынгу: іх часта далучалі да комп'ютара праз паралельны альбо USB-порт. Некаторыя моддэры пераўтваралі кансоль у партатыўную сістэму, выкарыстоўваючы для гэтага АА-батарэйкі і LED ці вадкакрысталічны экран. Апроч моддынгу таксама меў распаўсюджанне ромхакінг — працэс унясення мадыфікацый у ROM-вобразы відэагульняў з мэтай змянення гульнявой графікі, тэксту, узроўняў і іншых складнікаў.

У 2005 годзе Nintendo анансавала планы па стварэнні сэрвісу для сцягвання і запуску класічных гульняў NES у Wii. Першапачаткова на сэрвісе, што атрымаў назву Virtual Console, былі выкладзены Mario Bros., The Legend of Zelda і Donkey Kong, пазней з’явіліся хіты мінулага Super Mario Bros., Punch-Out!! і Metroid.

На сённяшні дзень існуе мноства сайтаў, дзе можна сцягнуць вобразы ROM-аў для гульні ў эмулятары. Апроч гульні на камп’ютары, эмулятары можна сустрэць на мабільных тэлефонах, КПК і кішэнных гульнявых кансолях. Некаторые кансолі, такія як Dingoo A320 прапануюць эмуляцыю NES у якасці асноўнага функцыяналу, дазваляючы гуляць на маленькім экране з разрозненнем 320×240 (якое вельмі блізкае да роднага разознення арыгінальнай NES). Дзякуючы малому кошту такіх кансоляў, наяўнасці мноства эмулятараў і ромаў для гульні — NES застаецца папулярнай сярод энтузіастаў.

Рэгіянальныя адрозненні Хоць японская Famicom і міжнародная NES амаль не адрозніваліся апаратна, але ў іх былі некаторыя прынцыповыя адрозненні: Розны дызайн карпусоў. Для Famicom былі характэрныя: верхні раздым для картрыджаў; 15-кантактны порт пашырэння спераду, прызначаны для далучэння аксэсуараў; неадлучальныя геймпады, выведзеные ззаду; чырвона-белая афарбоўка корпуса. Дызайн корпусу NES адрозніваўся кардынальна: раздым для картрыджаў змешчаны спераду, чымсці падобны на франтальную загрузку VHS-відэакасет; порт пашырэння знізу; адлучальныя геймпады, шэра-белая афарбоўка. 60-кантактныя картрыджы супраць 72-кантактных. Арыгінальная Famicom і выпушчаныя пазней AV Family Computer выкарыстоўвалі 60-кантактныя картрыджы, што мелі трошкі меншы памер, чым картрыджы для NES (і NES 2), у якіх быў 72-кантактны раздым. У міжнароднай версіі прыстаўкі ў раздым былі даданы дзесяць кантактаў, праз якія картрыджы далучаліся наўпрост да порта пашырэння, змешчанага знізу прыстаўкі, а таксама выдалены два кантакты, якія дазвалялі картрыджам мець уласныя чыпы для пашырэння гукавых магчымасцяў прыстаўкі — рашэнне, вартае шкадавання. Яшчэ чатыры дадных кантакты ўжываліся для чыпа блакавання 10NES. Многія раннія гульні (напрыклад, StackUp), выпушчаныя ў Паўночнай Амерыцы, былі наўпрост картрыджамі Famicom, далучанымі да адаптару (тыпу T89 Cartridge Converter), што дазваляла ўстаўляць іх у раздым NES. Nintendo пайшла на гэта, каб зменшыць выдаткі, выкарыстоўваючы аднолькавыя платы картрыджаў як для Амерыкі, так і для Японіі. Розныя наборы перыферыйных прылад. Для Famicom было выпушчана некаторая колькасць перыферыйных прылад і набораў праграм. Большасць з іх прызначалась для продажаў выключна ў Японіі і ніколі не выпускаліся за яе межамі. Famicom Disk System (FDS). Не пастаўляўся ў камплекце з арыгінальнай сістэмай, папулярны дыскавод для гнуткіх дыскаў быў выпушчаны толькі ў Японіі. Nintendo ніколі не выпускала Famicom Disk System за межамі Японіі, баючыся незаконнага капіявання іх гульняў. Сярод вядомых гульняў для FDS былі Doki Doki Panic, спецыяльнае выданне Metroid і арыгінальны Super Mario Bros. 2.Многія гульні, выпушчаныя для Famicom Disk System, потым былі партаваныя ў фармат картрыджаў для міжнароднага рэлізу. Такімі гульнямі былі Doki Doki Panic (перайменаваная ў Super Mario Bros. 2) і серыя Castlevania фірмы Konami. Арыгінальная версія Super Mario Bros. 2 была выпушчана для FDS у Японіі, і ўвайшла ў міжнароднае выданне Super Mario All-Stars для Super Nintendo Entertainment System, дзе была перайменавана ў Super Mario Bros.: The Lost Levels. Famicom BASIC быў рэалізацыяй мовы праграмавання BASIC для Famicom. Пасля дадання прываду для дыскет Famicom Disk System і клавіятуры, сістэма магла выкарыстоўвацца ў якасці камп’ютара. Таксама гэта дазваляла карыстальнікам ствараць свае ўласныя гульні. Мадэм Famicom — мадэм, які дазваляў далучацца да сервера Nintendo, які прапаноўваў такі матэрыял, як анекдоты, навіны (пераважна аб Nintendo), парады да гульняў, прагноз надвор’я ў Японіі, а таксама дазваляў сцягваць невялікую колькасць праграм. Вонкавыя гукавыя чыпы. Картрыджы Famicom мелі два кантакты, дазваляючы гульням пашыраць гучанне прыстаўкі. Першапачаткова яны былі прызначаны для таго, каб дадаць да Famicom Disk System вонкавую гукавую картку. У картрыджаў NES гэтыя кантакты былі выдалены і перасунуты ў слот пашырэння. У выніку вонкавыя картрыджы не маглі ўжываць гэты функцыянал, і многія лакалізацыі гульняў пакутвалі ад нізкаякаснага гуку ў параўнанні са сваімі аналагамі для Famicom. Castlevania III: Dracula's Curse, што выкарыстоўвала гукавы чып Konami VRC6, была адным з найбольш яскравых таму прыкладаў.