Да́нтэ Банфі́н Ко́ста Са́нтус (; нар. , , Бразілія), больш вядомы як Дантэ (, МФА: ) — бразільскі футбаліст, абаронца французскага клуба «Ніца» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера
Клубная Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. З’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Жувентуды». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба французскага «Ліля», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 года. З пачатку 2006 года да канца 2008 года гуляў за бельгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім з якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бельгіі і Суперкубак краіны.
27 снежня 2008 года заключыў кантракт з мёнхенгладбахскай «Барусіяй» на 4,5 гады, якая заплаціла за бразільца 2,5 млн еўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 года, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клуба ў першым жа матчы выйграў Суперкубак Германіі.
30 жніўня 2015 года Дантэ перайшоў у «Вольфсбург» за 4,5 млн еўра, падпісаўшы трохгадовы кантракт«Вольфсбург» приобрел Данте и Дракслера. by.tribuna.com. 22 жніўня 2016 года было абвешчана аб трансферы Дантэ ў «Ніцу»Данте перешел из «Вольфсбурга» в «Ниццу». by.tribuna.com.
Міжнародная 6 лютага 2013 года ва ўзросце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Англіі. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфедэрацый 2013 і чэмпіянаце свету 2014.
Дасягненні
Клубныя «Стандард»: Чэмпіён Бельгіі: 2008 Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2008
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (3): 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Германіі (2): 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
Міжнародныя Бразілія: Пераможца Кубка канфедэрацый: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на LFP.fr Профіль на fussballdaten.de
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Шарлеруа Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Жувентуды