thumb|300px|Востраў Уцёя пазначаны чырвоным кружком У́цёя () — востраў на возеры Цюрыфіёрд у камуне Хуле фюльке Бускеруд (Нарвегія). Размешчаны за 35 км на паўночны захад ад Осла. Памеры вострава складаюць каля 500 х 300 метраў. Найбліжэйшы бераг знаходзіцца на адлегласці каля 600 метраў.

Востраў належыць нарвежскай Рабочай маладзёжнай лізе, якая ладзіць на ім летні лагер.

Востраў стаў сумна вядомы пасля нападу на маладзёжны лагер, які здзейсніў 22 ліпеня 2011 года Андэрс Брэйвік. У выніку нападу загінулі 69 чалавекКолькасць ахвяр падвойнага тэракту ў Нарвегіі ўзрасла да 77 чалавек.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Нарвегіі Катэгорыя:Бускеруд