Кармано́ўскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, за 16 км на паўночны захад ад Бялыніч, за 0,1 км на захад ад Карманоўкі.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 7,5Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Аб’ём вады каля 1 млн. м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў 3—5 м. Вакол возера забалочаная пойма. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Дно выслана слоем сапрапелю.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась.

Крыніцы

Літаратура  — С. 495.

Спасылкі Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны