Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.

Плошча паверхні возера 0,15 (0,121Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий», 0,126Морфометрические параметры озёр Витебской области ) км². Даўжыня 0,5 (0,54)км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45) км. Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя — 2,2 м. Аб’ём вады каля 0,28 млн м³. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна