Ампе́р, абазначэнне А — адзінка вымярэння сілы электрычнага току ў СІ. Названы ў імя французскага фізіка Андрэ Ампера.

Паводле вызначэння Міжнароднага камітэта мер і вагі 1946 года, прынятага на IX Генеральнай канферэнцыі па мерах і вазе ў кастрычніку 1948 года, ампер роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжанні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сячэння, разнесеных на адлегласць 1 метр адзін ад другога ў вакууме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2·10−7 ньютанаў на метр даўжыні.

Кратныя і дзельныя адзінкі Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць дадаваннем стандартных прыставак СІ да слова «ампер»:

Гл. таксама Закон Ома Электрычнасць Закон Ампера

Крыніцы

Катэгорыя:Электрычнасць Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ Катэгорыя:Электрычны ток