Белыя бразільцы (, МФА: , ці проста brancos) — адна з расавых груп насельніцтва Бразіліі, якая традыцыйна выкарыстоўваецца пры перапісах насельніцтва краіны. Белыя бразільцы маюць пераважна еўрапейскае паходжанне і еўрапеоідныя расавыя рысы. Пераважаюць прадстаўнікі міжземнаморскага тыпу, таксама ў залежнасці ад рэгіёна ў белых бразільцаў значныя прымешкі індзейскай і негрыцянскай крыві, што тлумачыцца працэсамі працяглай метысацыі ў часы каланіяльнай Бразіліі і палітыкай расавага адбельвання пасля дасягнення незалежнасці ў 1822 г. Паводле даных перапісу 2010 года белымі сябе лічылі 47,3 % насельніцтва краіны, ці каля 91,1 млн чалавек. Белае насельніцтва маецца ва ўсіх штатах краіны, аднак большая яго частка засяроджана ў гарадах, а таксама ў чатырох паўднёвых штатах краіны, якія маюць больш халаднаваты субтрапічны клімат. Белыя бразільцы традыцыйна складаюць аснову сярэдняга класа краіны, а таксама практычна ўсю яе палітычную і эканамічную эліту. Варта адзначыць што адносная доля белых бразільцаў у краіне бесперапынна скарачалася з пачатку 1960-х гадоў, калі яна дасягнула максімуму — каля 63 %.
Гісторыя Белыя бразільцы галоўным чынам з'яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з краін Паўднёвай Еўропы, у першую чаргу Партугаліі. Першыя еўрапейцы — партугальскія мараплаўцы-канкістадоры і місіянеры з'явіліся ў Бразіліі каля 1500 года, у хуткім часе пасля Хрыстафора Калумба, які даследаваў Карыбскі рэгіён у 1492 годзе. Калоніі Партугаліі ўтварыліся і значна пашырылі сваю тэрыторыю і насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў. Першыя еўрапейскія пасяленцы былі галоўным чынам мужчынамі, якія актыўна ўступалі ў палавыя кантакты з жанчынамі індзейскага і афрыканскага паходжання, якія былі іх рабынямі ці наложніцамі, што хутка прывяло да перавагі ў каланіяльнай Бразіліі метысаў, мулатаў і іншых змяшаных падтыпаў (самба, кабоклу, парду і іншых). Партугальскі, а затым і незалежны бразільскі ўрады пачалі асцерагацца канчатковай бастардазацыі белага насельніцтва і паступова ініцыявалі ўвоз белых жанчын з Еўропы з якімі белыя мужчыны заключалі афіцыйныя шлюбы, працягваючы пры гэтым сустракацца з рабынямі і наложніцамі (захоўваючы інстытут так зв. пласажу). І ўсё ж дзеці нарадзіліся ў афіцыйным шлюбе з белай жанчынай атрымлівалі правы ўспадкоўвання, а значыць і ўсю паўнату ўлады ў каланіяльных супольнасцях, але іх доля ў насельніцтве застаецца невялікай аж да канца XIX стагоддзя. У другой палове XIX рабагандаль з Афрыкай быў забаронены.
Еўрапейская іміграцыя ў Бразілію канца XIX — пач. XX стагоддзяў
Пазней, у канцы XIX — пач. XX у краіны Лацінскай Амерыкі (у першую чаргу Бразілію, Аргенціну і Уругвай) прыбываюць масы еўрапейцаў. Многія ратуюцца ад ваенных дзеянняў у Еўропе (сусветныя і грамадзянскія войны), этнічных канфліктаў. Частку мігрантаў прыцягваюць сюды новыя сельскагаспадарчыя магчымасці і асваенне цаліны — сертану. У гэты перыяд Бразілія прымае каля 5 млн еўрапейскіх імігрантаў, Аргенціна. Асноўную масу прыбыўшых складаюць раманскія народы: італьянцы, іспанцы і партугальцы. Але прыбывалі таксама і немцы, французы, палякі, яўрэі, ліванцы і украінцы. Пазнейшыя еўрапейскія імігранты, як правіла, асядалі ў больш умераных шыротах (Аргенціна, Уругвай, Паўднёвая Бразілія), дзе каляровае насельніцтва было не такім шматлікім. Тым не менш, значная частка белых бразільцаў мае істотную прымешку афрыканскіх і індзейскіх генаў, колькасць якіх моцна вар'іруе ў залежнасці ад правінцыі, гарада і нават гарадскога мікрараёна. Улады лацінаамерыканскіх дзяржаў доўгі час афіцыйна падтрымлівалі іміграцыю еўрапейцаў для паступовага «адбельвання» пераважна каляровага насельніцтва Лацінскай Амерыкі. У канцы XIX доля белых у насельніцтве краіны складала толькі каля 25 % (75 % — афрабразільцы і змяшаныя бразільцы).
Геаграфічнае размеркаванне
Размеркаванне белага насельніцтва паводле штатаў рэспублікі Бразілія: Санта-Катарына — 5 215 000 чал. (87,1 %) Рыу-Гранды-ду-Сул — 8 973 928 чал. (81,7 %) Парана — 7 620 000 чал. (73,1 %) Сан-Паўлу — 28 814 000 чал. (70,0 %) Рыа-дэ-Жанэйра — 8 513 778 чал. (54,6 %) Мату-Гросу-ду-Сул — 1 179 000 чал. (52,2 %) Мінас-Жэрайс — 9 019 164 чал. (46,2 %) Гаяс — 2 530 000 чал. (44,0 %).
Вядомыя асобы Мішэл Тэмер Радрыгу Сантору Тыягу Сплітыр Феліпі Маса Маркіз ду Парана Лія Луфт Педру II Фарнанда Мантэнегру Марэна Бакарын Эдуарду Саверын Марыянэ Штайнбрэхер Франсіску Лахоўскі Радрыгу Ілберт Жазэ Сера Жызель Бюндхен Сезар Сіелу Луіс Феліпі Скалары Даніела Меркуры Жаймі Лернер Алесандра Амброзіу
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Народы Бразіліі Катэгорыя:Гісторыя Бразіліі Катэгорыя:Насельніцтва Бразіліі