Хунта 1930 года, вядомая таксама як Першая хунта, або Хунта прымірэння — ваенная хунта, трыўмвірат, які кіраваў Бразіліяй з 24 кастрычніка па 3 лістапада 1930 года.
Члены трыўмвірата: Аўгусту Тасу Фрагозу, генерал, глава хунты; Жуан ды Дэус Мена Барэту, генерал; Жазэ Ісаяс ды Наронья, адмірал.
Хунта прыйшла да ўлады падчас рэвалюцыі 1930 года, зрынуўшы прэзідэнта Вашынгтана Луіса, урад якога быў няздольны супрацьстаяць рэвалюцыі. Аднак ужо 3 лістапада, не жадаючы працягу кровапраліцця, хунта добраахвотна перадала ўладу лідару рэвалюцыянераў Жэтуліу Варгасу, за што і атрымала назву «Хунта прымірэння».Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі . Так пачалася эра Варгаса.
Гл. таксама Рэвалюцыя 1930 года ў Бразіліі
Катэгорыя:Прэзідэнты Бразіліі Катэгорыя:Гісторыя Бразіліі