Педру II (, 2 снежня 1825 — ) — імператар Бразіліі з Браганскай дынастыі, які кіраваў у 1831—1889.
Біяграфія і апісанне сітуацыі ў краіне Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Жуан Карлуш Леаполду Салвадор Бібіяну Франсішку Шаўер ды Паўлу Леакадыу Мігел Габрыэл Рафаэл Ганзага ды Браганса і Аўстрыя ().
Педру ўзыйшоў на прастол пасля адрачэння свайго бацькі, Педру I, калі яму было ўсяго пяць гадоў. Парламент усталяваў рэгенцтва, якое доўжылася да 1840 года. Па характары Педру быў чалавекам рахманым. Атрымаў цудоўную адукацыю (яго першым апекуном быў вялікі бразільскі дыпламат, навуковец, філосаф і паэт Жазэ Баніфасіу ды Андрада-і-Сілва).
У 1843 ён ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай, прынцэсай Абедзвюх Сіцылій (1822—1889), дачкой Францыска I. У іх нарадзіліся дзве дочкі і два сыны: Афонсу (1845—1847). Ізабела (1846—1921), кронпрынцэса, рэгентка Бразіліі. Выйшла замуж за прынца Гастона Арлеанскага (1842—1922), графа д’Э. Леапальдзіна (1847—1871), выйшла замуж за прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гоцкага (1842—1922), прадстаўнікі Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, якія жывуць у наш час, з’яўляюцца іх нашчадкамі. Педру (1848—1850).
Працяглае кіраванне Педру II суправаджалася чарадой бязлітасных і вельмі цяжкіх войнаў. Асабліва цяжкай аказалася Парагвайская вайна, якая распачалася ў 1865 годзе. У той жа час і сам імператар, і ўсе яго падданыя востра адчулі адсталасць і слабасць Бразіліі. Бразільскай арміі бракавала грошай, зброі, амуніцыі, амаль усё свабоднае насельніцтва было прызвана ў армію. Для ўсіх перадавых людзей стала відавочна, што рабства цалкам зжыло сябе.
Самаму Педру, чалавеку ліберальных поглядаў і добраму ад прыроды, верагодна, было сорамна таму, што ў яго дзяржаве ўсё яшчэ ідзе гандаль людзьмі. Ён падтрымліваў ідэі абаліцыянізму, але асцерагаўся радыкальнымі мерамі настроіць супраць сябе рабаўладальнікаў. Тым часам у асяроддзі афіцэраў-рэспубліканцаў склалася змова з мэтай усталявання ў Бразіліі рэспублікі і ліквідацыі рабства.
Падпісанне закона аб адмене рабства. Паўстанне У 1888 годзе ў адсутнасць імператара, які знаходзіўся на лячэнні ў Еўропе, яго дачка-рэгентка падпісала закон аб адмене рабства. Але гэта ўжо не выратавала манархію. 15 лістапада 1889 года рэспубліканцы пачалі паўстанне ў Рыа-дэ-Жанэйра і абвясцілі пра звяржэнне Педру. У гэтай рэвалюцыі ўдзельнічала вельмі невялікая група людзей, аднак яны дзейнічалі вельмі рашуча. 16 лістапада Педру II адрокся ад прастола, а на іншы дзень адплыў у Партугалію.
5 снежня 1891 года Педру сканаў у Парыжы. У 1939 годзе рэшткі імператара і яго жонкі былі перапахаваны ў Бразіліі.
Узнагароды Імператар з’яўляўся Вялікім магістрам бразільскіх ордэнаў:
Ордэн Хрыста Ордэн Святога Бенедыкта Авіскага Ордэн Сант’яга і мяча Ордэн Паўднёвага Крыжа Ордэн Педру I Ордэн Ружы
Быў узнагароджаны вялікай колькасцю ўзнагарод розных краін:
Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, Ордэн Святога Аляксандра Неўскага, Ордэн Белага арла, Ордэн Святой Ганны I ступені і Ордэн Святога Станіслава I ступені Вялікі крыж Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана Вялікі крыж бельгійскага ордэна Леапольда I Вялікі крыж румынскага ордэна Зоркі Румыніі Рыцар дацкага ордэна Слана Вялікі крыж ордэна Святога Януарыя Каралеўства Абедзвюх Сіцылій Вялікі крыж ордэна Святога Фердынанда «За заслугі» Каралеўства Абедзвюх Сіцылій Вялікі крыж французскага ордэна Ганаровага легіёна Вялікі крыж грэчаскага ордэна Збавіцеля Вялікі крыж нідэрландскага ардэна Нідэрландскага льва Вялікі крыж іспанскага ордэна Залатога руна Рыцар брытанскага ордэна ПадвязкіBegent, Peter J.; Hubert Chesshyre; eds. The Most Noble Order of the Garter: 650 Years. London: Spink & Son Ltd., 1999, p. 212 ISBN 1-902040-20-1 . Вялікі крыж Мальтыйскага ордэна Вялікі крыж Ордэна Святой Труны Гасподняй Вялікі крыж Канстанцінаўскага ордэна святога Георгія Вялікі крыж партугальскага ордэна Бязгрэшнага зачацця дзевы Марыі Віла-Вікозскай Вялікі крыж партугальскага ордэна Вежы і Мяча Вялікі крыж прускага ордэна Чорнага арла Кавалер італьянскага Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Вялікі крыж шведскага ордэна Серафімаў Вялікі крыж шведскага ордэна Палярнай зоркі Турэцкі ордэн Меджыдые I класа
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Браганса (дынастыя) Катэгорыя:Імператары Бразіліі Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук