Ратхамбор () — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пабудавана ў канцы IX ст. або ў пачатку X ст. на гары Ран. Умацаваны высокім мурам даўжынёй 7 км. Будаўнічы матэрыял здабываўся на месцы. Пазней каменяломні былі пераўтвораны ў сажалкі. Падыход ідзе праз вузкую горную даліну, на тэрыторыі якой былі створаны асобныя ўмацаванні. Знутры крэпасці знаходзяцца некалькі палацаў і храмаў. Храм бога Ганешы дзейнічае і з'яўляецца месцам паломніцтваў.

У старажытных пісьмовых крыніцах крэпасць узгадваецца як горад Ранастамбхапура, адзін з сярэднявечных цэнтраў распаўсюджвання джайнізму.

Спасылкі

Ranthambore Fort - Ranthambore National Park Ranthambore Fort, Sawai Madhopur

Ратхамбор Ратхамбор