Дые́гу А́лвіс Карэ́йра або Дыега Алвес (; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2017).

Клубная кар’ера Пачаў прафесійную кар’еру ў «Атлетыку Мінейру». У 2007 годзе перайшоў у іспанскую «Альмерыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ла Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабенья, але затым стаў часцяком гуляць у стартавым складзе і дапамог клубу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасля таго, як Кабенья перайшоў у склад «Рая Вальекана» ў жніўні 2008 года, Алвіс стаў асноўным брамнікам клуба ў сезоне 2008/09.

У 2011 годзе бразільскі галкіпер уз’яднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмеры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»Официально: Диего Алвес стал игроком «Валенсии». Euro-football.ru. За «кажаноў» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасня 2011 года ён адыграў увесь матч супраць бельгійскага «Генка»Генк (Генк, Бельгия) 0:0 Валенсия (Валенсия, Испания) . championat.com. У далейшым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка «Валенсіі».

У ліпені 2017 года іспанскі клуб пацвердзіў пераход Дыегу Алвіса ў «Фламенгу»«Валенсия» подтвердила переход Диего Алвеса во «Фламенго». by.tribuna.com. У складзе «Фламенгу» брамнік выйграў шэраг тытулаў, у тым ліку двойчы стаў чэмпіёнам Бразіліі і двойчы перамог у Кубку Лібертадорэс. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскай «Сельты», аднак, не згуляўшы ніводнай хвіліны за каманду, ужо ў красавіку 2023 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Алвес быў абраны для ўдзелу ў Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне, але ніводнага матча гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 года Дыега дэбютаваў у зборнай Бразіліі, ён адгуляў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габона.

Дасягненні

Клубныя «Атлетыку Мінейру»: Пераможца Лігі Мінейру: 2007

«Фламенгу»: Чэмпіён Бразіліі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2022 Уладальнік Суперкубка Бразіліі (2): 2020, 2021 Пераможца Лігі Карыёка (3): 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 2019, 2022 Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2020

Міжнародныя Бразілія: Бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Альмерыя Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года