Крэпасць Гагрон — фартыфікацыйнае збудаванне ў штаце Раджастхан, Індыя. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Крэпасць была заснавана ў 1195 г. у лясістай горнай мясцовасці. З двух бакоў акружана рэкамі. У мінулым выконвала функцыі рэзідэнцыі мясцовага манарха. У старажытных пісьмовых крыніцах узгадваецца як горад.

У нашы дні з'яўляецца турыстычнай славутасцю Раджастхана.

Крыніцы

Спасылкі

Gagaron Fort of Rajasthan also listed by UNESCO Hill Forts of Rajasthan Gagron Fort

Гагрон