Данііл Кірылавіч ЗабалотныАкадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ( — ) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1922), Акадэміі навук БССР (1928), Акадэміі навук СССР (1929).

Д. К. Забалотны нарадзіўся ў сяле Чабатаркі Падольскай губерні (зараз сяло Забалотнае ў Крыжопальскім раёне Вінніцкай вобласці). У 1891 годзе экстэрнам скончыў Наварасійскі ўніверсітэт. Працаваў на заснаванай І. І. Мечнікавым бактэрыялагічнай станцыі ў Адэсе. У 1894 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.

Д. К. Забалотны займаўся вывучэннем чумы, халеры, малярыі і іншых хвароб. У 1893 г. разам з І. Р. Саўчанкам даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот ахоўванне ад захворвання. Удзельнічаў ў стварэнні першых супрацьчумных лабараторый. У 1898 годзе Д. К Забалотны арганізаваў у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце кафедру бактэрыялогіі і быў яе загадчыкам да 1928 г. У 1910—1911 гг. узначальваў экспедыцыю па вывучэнню лёгачнай чумы ў Маньчжурыі. У 1920 годзе Д. К Забалотны заснаваў першую ў свеце кафедру эпідэміялогіі і ў 1921 годзе Адэскі медыцынскі інстытут, быў яго рэктарам.

У 1928 годзе Д. К. Забалотны заснаваў Украінскі інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН УССР, названы яго імем. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага таварыства мікрабіёлагаў, заснавальнік і ганаровы член мікрабіялагічнага таварыства ў Ленінградзе. У 1928—1929 гг. Д. К. Забалотны — Прэзідэнт АН УССР.

Навуковую дзейнасць Д. К. Забалотны спалучай з грамадскай і дзяржаўнай. Выбіраўся членам ЦВК СССР і УУЦВК, Петраградскага і Кіеўскага саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.

Літаратура

Спасылкі

Данііл Кірылавіч Забалотны ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Акадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Рышэльеўскай гімназіі Катэгорыя:Бактэрыёлагі Украіны Катэгорыя:Біёлагі Украіны Катэгорыя:Правадзейныя члены УУАН Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі ІЭМ Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Бактэрыёлагі СССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Расіі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Украіны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці