Крывы Гіраў — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Рэчыца, каля вёскі Сянная.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 3,42 км, найбольшая шырыня 80 м. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Вышыня схілаў да 2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна забалочаныя. У паўночна-ўсходняй частцы возера Крывы Гіраў злучана з сеткай меліярацыйных каналаў і вузкай пратокай з возерам Гадынь, на захадзе пратокамі з азёрамі Дзегцярова і Цешанскае і каналам з ракой Дняпро.
Літаратура — С. 86. — С. 499.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра