Дзікая пятрушка аленевая (Peucedanum cervaria) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем. Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік.

Пашырэнне Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся, у Белавежскай пушчы) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых, хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 — С. 179.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзікая пятрушка Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе