Луі́ш Ка́рлуш Алме́йда да Ку́нья (; нар. , Прая, Каба-Вердэ), больш вядомы як Нані () — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Адана Дэмірспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Біяграфія Нані нарадзіўся ў горадзе Прая, сталіцы Каба-Вердэ. У раннім узросце эміграваў з сям’ёй у Партугалію. Нані вырас пад наглядам сваёй цёткі Антоніі Алмейды ў Амадоры, прыгарадзе Лісабона, дзе ён з дзяцінства ганяў мяч разам са сваім сябрам Мануэлам Фернандышам, які таксама з’яўляецца футбалістам. Акрамя футбола Нані захапляўся капаэйрай (адсюль бярэ пачатак яго звычка адзначаць кожны забіты гол эфектным акрабатычным скокам праз сябе). Футбольную кар’еру Нані пачаў у моладзевым клубе «Рэал ды Масама», затым перайшоў у юнацкі склад «Спортынга».
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Валенсіяй»Луиш Нани стал игроком «Валенсии». football.by., а ў жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лацыа» з правам выкупу«Лацио» арендовал Нани у «Валенсии». by.tribuna.com.. У ліпені 2018 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»Нани перешел в «Спортинг». by.tribuna.com., дзе стаў капітанам каманды.
У лютым 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амерыканскага клуба «Арланда Сіці»Нани бесплатно перешел в «Орландо Сити» из «Спортинга». by.tribuna.com.. У лістападзе 2021 года абвясціў аб зыходзе з камандыНани объявил об уходе из "Орландо Сити". football.by..
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з «Венецыяй», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У ліпені 2022 года далучыўся да аўстралійскага «Мельбурн Віктары». У ліпені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з турэцкім клубам «Адана Дэмірспор».
Дасягненні «Спортынг»: Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2007, 2015, 2019 Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2019
«Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі (4): 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2009 Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2008 Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2007, 2008, 2010, 2011 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Венецыя Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Віктары Катэгорыя:Ігракі ФК Адана Дэмірспор Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе