Няманя Маціч (; нар. , , СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» з Ліёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.

Клубная кар’ера Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.

У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаўStylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.

15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўраNemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport..

У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантрактМатич перешел из «Челси» в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай».

У жніўні 2023 года перайшоў у французскі «Рэн», дзе гуляў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпіка».

Міжнародная кар’ера У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай камандыNemanja Matić: Dok ne ode Miha…". RTS.. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай ХарватыіMatic back for Serbia’s crunch qualifiers . Yahoo Sports..

Дасягненні «Кошыцы»: Уладальнік Кубка Славакіі: 2009

«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2010 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015

«Бенфіка»: Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Калубара Катэгорыя:Ігракі ФК Кошыцы Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Вітэс Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён