Кве́ціна — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 34 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, прыкладна за 2 км на поўдзень ад вёскі Болюта. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сялява»Селява // Управление спорта и туризма Витебского облисполкома.
Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,5Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,3 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Ракітаўку.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна