Па́ўлу да Га́ма (; , Алівенса — чэрвень , Ангра-ду-Эраішму) — партугальскі мараплавец, сын Эштэвана да Гама і старэйшы брат Васка да Гама.

Браў удзел у марской экспедыцыі, якая ўпершыню ў гісторыі праплыла з Еўропы да Індыі. У экспедыцыі, якой кіраваў Васка да Гама, Паўлу камандаваў караблём «Сан-Рафаэл» (). Карабель згарэў на зваротным шляхуSERRÃO, Joel (dir.). Dicionário de História de Portugal, sv. «Paulo da Gama»., пасля чаго Паўлу перайшоў на «Сан-Габрыэл» (). На зваротным шляху ў Партугалію Паўлу цяжка захварэў — розныя крыніцы называюць цынгу, малярыю або сухоты. Васка да Гама даставіў Паўлу на Тэрсейра, дзе заставаўся з ім да самай яго смерці. Толькі пахаваўшы Паўлу ў кляштары Ангра-ду-Эраішму, Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію.

Гама Гама Гама Гама Катэгорыя:Мараплаўцы Партугаліі