«Мабыць?» — вербацім, спектакль у дакументальным жанры, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам з удзелам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.

Гэта першы дакументальны спектакль у Беларусі, які стаў рэпертуарным.

Прэм'ера адбылася 9 снежня 2014.

Гісторыя стварэння Ідэя спектакля з'явілася пасля запрашэння на майстар-клас у Цэнтр Беларускай Драматургіі расейскага драматурга Любові Мульменкі, якая шмат працуе ў жанры дакументальнага тэатру. Шукаючы тэму для будучага спектакля, удзельнікі майстар-класу спыніліся на тэме «У пошуках таемнага беларуса». Аднак падчас працы тэма знікла; і стваральнікі спектакля дадаткова акрэслілі жанр як «Галасы вакол нашых пытанняў». Аляксандр Марчанка, які стаў рэжысёрам спектакля, запрасіў да працы драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага.

Сюжэт Спектакль «Мабыць?» — гэта, згодна з законамі дакументальнага тэатру, ўвасобленыя акцёрамі маналогі людзей, у якіх папярэдне былі ўзятыя інтэрв'ю. Сярод іх — футбольны фанат, абаронца жывёл, ахвяры хатняга гвалту, рэвізор з трамваю, прадпрымальнік, госці Беларусі з розных краінаў і іншыя персанажы. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — Беларусь. Кожнаму з герояў акцёры падчас інтэрв'ю задавалі пытанне, якімі той бачыць беларусаў. Аўтары намагаліся абвергнуць ці пацьвердзіць міфы аб працавітасці і талерантнасці беларусаў.

Вядомыя асобы як прататыпы Прататыпамі двух персанажаў сталі мастак Алесь Пушкін і рэжысёр Андрэй Саўчанка.

Сцэнічныя рашэнні Дэкарацыі на сцэне адсутнічаюць, акцёры апрануты ў паўсядзённую вопратку. Рэжысёрскі прыём, які выкарыстоўваецца цягам усяго спектаклю, — надзяванне акцёрамі абутку, які перыядычна выкідваецца на сцэну, для пераўвасаблення ў іншы вобраз. Каб адлюстраваць праблему двухмоўя, адзін з акцёраў падчас маналогу ўвесь час мяняў абутак, размаўляючы па-беларуску ў адной пары абутку, па-руску — у іншай; урэшце ён застаўся ў розных ботах.

Творчы склад Аляксандр Марчанка — рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Багаслаўскі — драматург Юрый Саламонаў — мастак-пастаноўшчык Ягор Забелаў — кампазітар

Акцёры

Анастасія Баброва Алена Баярава Максім Брагінец Вераніка Буслаева Дзмітрый Давідовіч Арцём Курэнь Андрэй Новік Ганна Семяняка Людміла Сідаркевіч Максім Паніматчанка Ілля Ясінскі

Спасылкі

Старонка спектакля на сайце РТБД Тут ёсць і ваша гісторыя Дзень змяняе год. Год змяняе жыццё: вынікі-2014 Документальность как попытка честности Сценарист Андрей Курейчик и редактор Денис Блищ о главных событиях недели «Мабыць» так Уражанне ад спектакля «Мабыць?» РТБД Беларусы загаварылі? «Мабыць…» «Мабыць, і гэта тэатр…» Не ха­вац­ца ад рэ­аль­нас­ці. «Ма­быць?» Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га Александр Марченко: «Рассчитываю на зрителя, который не прячется от реальности»

Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі