Мост дона Луіша () — чыгуначны, аўтамабільны і пешаходны мост цераз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая. Пабудаваны па праекце вучня і кампаньёна Гюстава Эйфеля Тэафіла Сейрыга ў 1886 годзе. Названы ў гонар караля Луіша I.

Мост мае даўжыню 385,25 м і важыць 3045 тон, даўжыня арачнага пралёта складае 172 м, а яго вышыня — 44,6 м. Ніжні ўзровень, які праходзіць над самай паверхняй вады, звязвае раён Рыбейра горада Порту са скляпамі і віннымі складамі горада Віла-Нова-ды-Гая. Верхні ўзровень злучае верхні раён Порту, размешчаны побач з чыгуначным вакзалам Сан-Бенту, з верхняй часткай Віла-Нова-ды-Гая.

Понты-ды-Дон-Луіш з’яўляецца своеасаблівым сімвалам горада Порту. Яго выяву часта можна сустрэць на этыкетках мясцовага партвейна.

Спасылкі

Dom Luis Bridge on en.Broer.no

Катэгорыя:Масты Партугаліі Катэгорыя:З’явіліся ў 1886 годзе Катэгорыя:Порту