«Сталіца Эраўнд» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Вольгай Саратокінай паводле п'есы Сяргея Гіргеля.
Прэм'ера адбылася 2 мая 2007.
Гісторыя стварэння
«Сталіца Эраўнд» — рэжысёрскі дэбют Вольгі Саратокінай (псэўданімам на момант прэм'еры — Сара Токіна), яе дыпломная работа пад мастацкім кіраўніцтвам Валерія Даніловіча.
Першапачаткова п'еса, напісаная Сяргеем Гіргелем на рускай мове, не прызначалася для пастаноўкі ў Мінску і называлася «Масква радыяльная»; у 2006 годзе яна ўвайшла ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу «Еўразія-2006». У маі таго ж году ў Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве па п'есе быў пастаўлены спектакль «Масква кальцавая». У 2007 годзе Сяргей Гіргель перапрацаваў п'есу, і яна была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Сюжэт Двое незнаёмыя паміж сабой мужчын вядуць размову ў пустым вагоне метро, які затрымаўся паміж станцыямі. Гэтая выпадковая сустрэча нечакана паварочвае на 180 градусаў усё тваё жыццё.
У спектаклі адбываюцца нечканыя павроты ад анекдоту — да песні, ад абсурду — да рамантыкі, і ад абыякавасці — да Любові.
Творчы склад Вольга Саратокіна — рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Гіргель — драматург Дзяніс Паршын — музыка і тэкст песень Цімур Каліноўскі — музычнае афармленне і аранжыроўка Алена Ігруша — мастак-сцэнограф
Дзеючыя асобы і выканаўцы Сухарэўскі — Дзяніс Паршын Кунцэвіч — Максім Паніматчанка
Спасылкі Старонка спектакля на сайце РТБД
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі