Рамандыя, або Французская Швейцарыя (, ) — франкамоўная частка Швейцарыі (этымалагічна параўнаеце з Нармандыяй у Францыі), размешчаная на захадзе краіны. Тэрытарыяльна пакрывае швейцарскія кантоны Жэнева, Во, Неўшатэль і Юра; а таксама франкамоўныя часткі кантонаў Берн, Вале і Фрыбур. У Рамандыі пражывае ўсяго каля паўтара мільёнаў чалавек ці 20 % насельніцтва Швейцарыі.
Мова Швейцарскі варыянт французскай мовы практычна нічым не адрозніваецца ад арыгінала. Існуюць некаторыя адрозненні ва ўтварэнні лічэбнікаў: напрыклад у арыгінальнай версіі французскай мовы 90 ўтвараецца як чатыры-разы-дваццаць-дзесяць (), а ў швейцарскай версіі існуе слова і г.д.
Фармальна і юрыдычна Рамандыі як рэгіёну няма і ніколі не было, але гэтая назва ўжываецца для абазначэння і аб’яднання франкамоўных жыхароў Швейцарыі. Спецыяльна для іх ёсць дзяржаўны тэлевізійны канал ТСР (TSR — ).
Гл. таксама Нямецкая Швейцарыя Італьянская Швейцарыя
Спасылкі Télévision Suisse Romande — тэлебачанне Рамандыі Слоўнік рэгіянальных слоў Рамандыі
Катэгорыя:Французская мова Катэгорыя:Швейцарыя