Ла́ставіцкае, Ластавец — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка (прыток Дзісны), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Ластавічы.

Плошча паверхні возера 0,2 (0,17Постановление Совета Министров Республики Беларусь 1 февраля 2010 г. № 136 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220») км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 7,25 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй ад 10 да 29 м, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. У возера ўпадаюць ручай. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Крывое.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка, джгір і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны