Лебядзёўка — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Плошча вадазбору 67 км². Выток каля вёскі Андзекалава, упадае ў Быструю прыкладна за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Завідаўка. Вадазбор у межах Горацка-Мсціслаўскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-36-51. Выданне 1982 г. Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Басейн Проні