міні|350px|15 вядомых тыпаў пяцівугольнага паркета Пяцівугольны паркет — у геаметрыі замошчванне, складзенае з выпуклых пяцівугольнікаў. Замошчванне з правільных пяцівугольнікаў у еўклідавай прасторы немагчыма. Такім чынам, узнікае задача замошчвання плоскасці няправільнымі пяцівугольнікамі. У наш час вядома 15 спосабаў такога замошчвання.
Апошні з вядомых спосабаў быў адкрыты ў жніўні 2015 года, праз 30 гадоў пасля адкрыцця 14-га спосабу ў 1985 годзе. Пытанне, ці ёсць іншыя, яшчэ не выяўленыя спосабы замошчвання, застаецца адкрытым.
Спасылкі Pentagon Tilings Матэматыкі знайшлі новы тып пяцівугольнага паркета
Катэгорыя:замошчванні Катэгорыя:Камбінаторная геаметрыя