Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў (, Мінск) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Яўгена Шыбнёва, унук мастака Анатоля Шыбнёва, праўнук мастака Даміяна ШыбнёваArtmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 .
Біяграфія У 1981 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Іспытаў творчы ўплыў сваёй маці, мастака Ніны Голышавай. Удзельнічае ў выстаўках у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Германіі, Маскве. Работы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі, Ізраіля, Францыі, Італіі, Бельгіі, Аўстрыі, Галандыі, Германіі.
Творчасць Творы Аляксандра Шыбнёва своеасаблівай медытатыўнай адлучанасцю нагадваюць работы яго прадзеда Даміяна Шыбнёва. У іх парадаксальна злучаюцца манументальнасць і мініяцюрнасць, аб’ектыўнае (матэрыяльны свет) і суб’ектыўнае (свет душы мастака). Манахромны ці мінімізаваны каларыт робіць кампазіцыю і форму драматычна выразнымі, нягледзячы на знешнюю статыку работ.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў