Вадохрышча, або БогаяўленнеВадохрышча называецца таксама Богаяўленнем, бо пры гэтай падзеі свету былі яўлены ўсе тры Асобы Святой Тройцы: Бог Сын хрысціўся ў Іардане, Бог Айцец сведчыў пра яго голасам з нябёсаў: «Ты сын мой любы, да Якога ласка і прыхільнасць Мая» (Мк. 1:11), і Бог Дух Святы сыйшоў з нябёсаў на Хрыста ў выглядзе голуба. — абраз сярэдзіны XVIII ст., які паходзіць з Пакроўскай царквы ў в. Андронава Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе паступіў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе захоўваецца дагэтульВыстава аднаго твора з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне Абраз прысвечаны аднаму з двунадзясятых святаў — Хрышчэнню Гасподняму, якое апісана ў Евангеллі. На ім Ісус у белай са скрыжаванымі на грудзях рукамі. Адлюстраванне Хрыста са скрыжаванымі на грудзях рукамі характэрнае для сюжэта «Вадохрышча» ў беларускім іканапісе і кірылаўскай кніжнай графіцы. На беразе ракі Іардан на акруглым каменным узвышэнні — Іаан Прадцеча ў вогненна-чырвоным адзенні, які схіліўся над Ісусам Хрыстом, распрасцёршы руку над Яго галавой у благаслаўляльным жэсце. З нябёсаў Бог Айцец благаслаўляе, спасылаючы Святога Духа ў выглядзе голуба. У лаканічнай кампазіцыі няма анёлаў, якія традыцыйна прысутнічаюць у гэтым сюжэце, хоць у евангельскіх тэкстах яны не ўзгадваюцца. Бруяцца сіня-зялёныя воды Іардана. Берагі ракі пакрыты квітнеючымі кустамі і травамі. Фон упрыгожвае разны па ляўкасе арнамент у выглядзе спіральных атожылкаў з бутонамі лілей.

Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Андронава (Кобрынскі раён)