Ма́еўскае во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (працякае праз возера). Знаходзіца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі на мяжы з Сенненскім раёнам, прыкладна за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хотліна Чашніцкага раёна і за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Малы Азярэцк Сенненскага раёна.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,27 (0,28Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.) км, даўжыня берагавой лініі 2 (3) км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб’ём вады 0,78 млн м³. Плошча вадазбору 100 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія на ўсходзе, вышынёй да 16 м. Астатнія схілы спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Вакол возера вузкая, месцамі забалочаная пойма. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Праз возера працякае рака Свячанка і на поўдні злучае яго з Хотлінскім возерам.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна