Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/68/262 прынятая 27 сакавіка 2014 года праз адкрытае галасаванне на 80-м пленарным пасяджэнні 68-й сесіі генеральнай асамблеі ААН. 68-я сесія ГА ААН была скліканая адмыслова для разгляду пытання пра анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль).

Дакумент пад назвай «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» быў прыняты, як рэакцыя ААН на анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Рэзалюцыя пацвердзіла абавязацельствы ГА ААН датычна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падкрэсліла несапраўднасць крымскага рэферэндуму (2014).

За дакумент прагаласавалі 100 дзяржаў-членаў ААН. 11 краін прагаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Прадстаўнікі 58 дзяржаў-членаў ААН устрымаліся, а 24 дзяржавы не бралі ўдзелу ў галасаванні з-за адсутнасці іх прадстаўнікоў на 68-й сесіі ГА ААН.

Рэзалюцыю ініцыявалі 6 краін: Канада, Коста-Рыка, Германія, Літва, Польшча і Украіна (en). Прыняццю рэзалюцыі папярэднічалі беспаспяховыя спробы Рады бяспекі ААН (сем сесій) знайсці рашэнне па пытанні крымскага крызісу. Вынікам гэтых намаганняў стала толькі вета з боку Расіі (en).

Спасылкі Поўны тэкст рэзалюцыі 68/262 (en)

Гл. таксама Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Расійскае ўварванне ў Крым

Катэгорыя:Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН Катэгорыя:2014 год у палітыцы Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй