Горх Фок (), сапраўднае імя Іаган Вільгельм Кінау (; , Фінкенау, цяпер раён Гамбурга — ) — нямецкі пісьменнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рыбака. З дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 года пісарам у акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амерыка. У 15 год, пасля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмергафен, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасля гандлёвай школы, ён працуе канторшчыкам і бухгалтарам, а пазней вяртаецца ў Гамбург і ўладкоўваецца ў фірму, якая гандлюе каланіяльнымі таварамі.
У гэты ж час з’яўляюцца яго першыя творы пад псеўданімам Горх Фок. Свае апавяданні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хейн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнай нямецкай мовай, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі свет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасмяротна, 1918 год).
Сапраўдную вядомасць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Іаган Кінау ідзе ваяваць. Ён служыць у 207-м Рэзервовым палку. Ваюе ў Сербіі і Расіі, потым у Бейруце, удзельнічае ў бітве пад Вердэнам. У сакавіку 1916 года ён дамагаецца пераводу на флот. Пісьменнік служыць на лёгкім крэйсеры «Вісбадэн». Удзельнічае ў Ютландскай бітве (Скагеракскі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і англійскім флотамі. 31 мая «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл англійскага лінейнага крэйсера «Інвінсібл». Пісьменнік загінуў разам з караблём і іншай камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 года ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэбарга. Ён пахаваны на шведскім востраве Стэнсхольмен разам з іншымі нямецкімі і англійскімі маракамі.
Творы 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper 1911 Hein Godenwind 1913 Hamborger Janmaten 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5) 1914 Fahrensleute 1914 Cilli Cohrs (драма) 1914 Doggerbank (драма) 1914-15 War poems in Plattdüütsch 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасмяротныя запісы і паэмы)
Гл. таксама Горх Фок II Горх Фок, барк
Спасылкі
Жыццяпіс Горх Фока (на нямецкай) Кароткі жыццяпіс Горх Фока (на нямецкай) Творцы на могілках Stensholmen (на шведскай)
Катэгорыя:Маракі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі-марыністы Катэгорыя:Загінулі ў баі