Огнен Вукоевіч (; нар. , , СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Харватыі (2007—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам моладзевай (да 20 гадоў) зборнай Харватыі.
Кар’ера Клубная Вукоевіч з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Б’елавар», у складзе якога гуляў у трэцяй лізе чэмпіянату Харватыі. У 2003 годзе падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам «Славен Бялупа» з Капрыўніцы. У 2005 годзе перайшоў у бельгійскі «Льерс», але не здолеў там раскрыцца і ўжо ў снежні 2005 года вярнуўся на радзіму, у заграбскае «Дынама». У складзе «Дынама» замацаваўся ў сезоне 2006/07, стаў адным з лідараў каманды. 25 мая 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з кіеўскім «Дынама», у інтэрв’ю прэс-службе клуба сказаў, што аддаў перавагу яму перад «Сэлтыкам», «Аяксам» і «Баварыяй»Вукоевич: были предложения от «Селтика», «Аякса», «Баварии» . championat.ru.
У лютым 2013 года да канца сезону 2012/13 быў аддадзены ў арэнду ў маскоўскі «Спартак», а сезон 2014/15 правёў у арэндзе ў заграбскім «Дынама», разам з якім выйграў чэмпіянат і Кубак Харватыі. У чэрвені 2015 года перайшоў у венскую «Аўстрыю», якую пакінуў у 2017 годзе і завяршыў кар’еру.
Міжнародная З жніўня 2007 года рэгулярна выклікаўся ў зборную Харватыі. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 16 кастрычніка 2007 года ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Славакіі. У тым жа матчы забіў свой першы гол за зборную.
Трэнерская З 2017 года працаваў скаўтам у кіеўскім «Дынама» і нацыянальнай зборнай Харватыі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам моладзевай (да 20 гадоў) зборнай ХарватыіВукоевич возглавил сборную Хорватии (U-20), Шимунич – Хорватию (U-19). by.tribuna.com.
Дасягненні «Дынама» Заграб Чэмпіён Харватыі (4): 2006, 2007, 2008, 2015 Уладальнік Кубка Харватыі (3): 2006, 2008, 2015 Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2006
«Дынама» Кіеў Чэмпіён Украіны: 2009 Уладальнік Кубка Украіны: 2014 Уладальнік Суперкубка Украіны (2): 2009, 2011
Крыніцы
Спасылкі
Прафайл на афіцыйным сайце «Дынама» Кіеў
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аўстрыя Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Льерс Катэгорыя:Ігракі ФК Славен Бялупа Катэгорыя:Ігракі ФК Б’елавар Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Харватыі Катэгорыя:Трэнеры моладзевай зборнай Харватыі па футболе