Да́рыя Срна (; нар. , Меткавіч, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы па выступах за данецкі «Шахцёр», дзе доўгі час быў капітанам. У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам «Шахцёра».

Клубная кар’ера

«Хайдук» Пасля заканчэння акадэміі Дарыя апынуўся ў спліцкім «Хайдуку», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сціпэ Плецікоса. Калі Дарыя ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з заграбскім «Дынама» ў фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паражэнне з лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыя, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне і атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.

«Шахцёр» Мог перайсці ў «Шальке 04», дортмундскую «Барусію», «Рому», «Кайзерслаўтэрн» і кіеўскае «Дынама». Аднак «Шахцёр» быў найбольш пэўны і прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі з’ехалі ва Украіну, і Дарыя прыняў прапанову з Данецка.

Харвацкі легіянер дэбютаваў у «Шахцёры» 12 ліпеня 2003 года ў матчы супраць запарожскага «Металурга». Бернд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусціў Срна на замену замест бразільца Брандау. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» з лікам 3:0. Першы матч за «Шахцёр» у еўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЕФА 24 жніўня 2003 года супраць бухарэсцкага «Дынама».

У снежні 2016 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Срны ў «Барселону», аднак абаронца застаўся ва Украіне. У верасні 2017 года была пацверджана станоўчая допінг-проба Срны і пазней ён быў дыскваліфікаваны да 22 жніўня 2018 года. У красавіку 2018 года абвясціў аб зыходзе з «Шахцёра».

«Кальяры» У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Кальяры».

Міжнародная кар’ера У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Трэнерская кар’ера У чэрвені 2019 года вярнуўся ў данецкі «Шахцёр», калі стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Луіша Каштру. З 2020 года стаў працаваць спартыўным дырэктарам клуба.

У кастрычніку 2023 года, пасля звальнення Патрыка ван Леўвена і да прызначэння Марына Пушыча быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Шахцёра».

Дасягненні «Хайдук» Чэмпіён Харватыі: 2001 Уладальнік Кубка Харватыі: 2003

«Шахцёр» Чэмпіён Украіны (10): 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017, 2018 Уладальнік Кубка Украіны (8): 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Украіны (8): 2005, 2008, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Харватыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Украіны