Хасэ́ Мары́я Баса́нта Паво́нэ (; нар. , Трэс-Саргентас, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2013—2014). З’яўляецца стрыечным братам футбалістаў Марыяна і Гансала Павонэ.
Кар’ера Хасэ пачаў сваю кар’еру ў клубе «Эстудыянтэс», аднак у 2006 годзе далучыўся да клуба другога дывізіёна «Алімпа». Новаму клубу Басанта дапамог атрымаць перамогу ў чэмпіянаце і прабіцца ў Прымеру. У 2007 годзе ігрок вярнуўся ва «Эстудыянтэс».
У чэрвені 2008 года іграка набыў мексіканскі «Мантэрэй» паводле просьбы менеджара каманды Рыкарда Ла ВольпэContrata CF Monterrey a defensa argentino Basanta . MedioTiempo.com. З тых часоў Басанта стаў асноўным іграком каманды, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам Мексікі.
Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну». 1 жніўня 2015 года вярнуўся ў «Мантэрэй» на правах гадавой арэнды, а ўлетку 2016 года быў выкуплены мексіканскім клубам.
У верасні 2020 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.
Дасягненні Мантэрэй: Чэмпіён Мексікі (3): 2009 (а), 2010 (к), 2019 (а) Уладальнік Кубка Мексікі: 2017 (а) Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ (4): 2011, 2012, 2013, 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпа Баія-Бланка Катэгорыя:Ігракі ФК Мантэрэй Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна