Ро́бсан ды Со́за (, МФА: ) больш вядомы як Рабі́нью або Рабінья (, МФА: ; нар. , Сан-Вісенты, Бразілія) — бразільскі футбаліст, вінгер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2017). Рабінью шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі і хуткасцю"Player Profile" . ESPN Soccernet. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабінью быў асабіста абраны Пеле, як яго спадчыннік.

Клубная кар’ера «Сантус» З шасці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клуба «Бейра-Мар». У 1993 годзе Рабінью ў складзе бразільскай міні-футбольнай каманды «Партуарыус» забіў 73 мяча, пасля чаго быў прыцягнуты ў сістэму «Сантуса». Правёўшы шэсць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабінью падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сезоне 2002 года выйграў свой першы чэмпіянат Бразіліі па футболе.

На наступны год зноў атрымаў тытул чэмпіёна Бразіліі, ім пачалі цікавіцца еўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клуба, гэта значыць адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежадання прадаць яго ў Еўропу.

«Рэал» 31 ліпеня 2005 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал» за 25 млн еўра. Дэбютаваў у Ла Лізе 28 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Кадыса».

«Манчэстэр Сіці» У ходзе летняга трансфернага акна 2008 года Рабінью быў блізкі да пераходу ў лонданскі «Чэлсі», аднак 1 верасня 2008 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн еўра.

«Мілан» 31 жніўня 2010 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Мілан» тэрмінам на 4 гады. Да гэтага ігрок правёў некаторы час у арэндзе ў бразільскім «Сантусе». У 2014 годзе зноў быў адпраўлены ў арэнду ў клуб бразільскі клуб.

«Гуанчжоу Эвергранд» 16 ліпеня 2015 года падпісаў паўгадавы кантракт з кітайскім клубам «Гуанчжоу Эвергранд».

«Атлетыку Мінейру» У лютым 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з «Атлетыку Мінейру»Робиньо перешел в «Атлетико Минейро». by.tribuna.com. Пакінуў каманду ў канцы 2017 года.

Турцыя У студзені 2018 года саў іграком турэцкага «Сівасспора»Робиньо перешел из «Атлетико Минейро» в «Сивасспор». by.tribuna.com. У снежні 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Турцыі — «Істанбул Башакшэхір»Робиньо перешел из «Сивасспора» в «Истанбул», который лидирует в турецкой лиге. by.tribuna.com, з якім у сезоне 2019/20 стаў чэмпіёнам краіны. У жніўні 2020 года пакінуў каманду.

Вяртанне ў «Сантус» У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Сантус», падпісаўшы кантракт да лютага 2020 годаРобиньо вернулся в «Сантос». 36-летний форвард подписал контракт до февраля с зарплатой 270 долларов в месяц. by.tribuna.com, аднак ужо праз тыдзень пагадненне было разарвана.

Міжнародная кар’ера 13 ліпеня 2003 года Рабінью дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай Мексікі.

Дасягненні Клубныя «Сантус»: Чэмпіён Бразіліі (2): 2002, 2004 Чэмпіён штата Сан-Паўлу (2): 2010, 2015 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010

«Рэал Мадрыд»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2006, 2007 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008

«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011

«Гуанчжоу Эвергранд» Чэмпіён Кітая: 2015 Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015

«Атлетыку Мінейру»: Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2017

«Істанбул Башакшэхір» Чэмпіён Турцыі: 2020

Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2005, 2009 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сантус Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Сівасспор Катэгорыя:Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе