До́глас Ко́ста ды Со́за або Дуглас Коста (, МФА: ; нар. , Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.

У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)Shakhtar vs Metalist 2-1 . Soccerway.

Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупуДуглас Коста перешел из «Баварии» в «Ювентус». by.tribuna.com. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра«Ювентус» выкупил Дугласа Косту у «Баварии» за 40 млн евро. by.tribuna.com.

У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Баварыю» на правах арэндыШупо-Мотинг и Дуглас Коста перешли в «Баварию». by.tribuna.com. У маі 2021 года, выйграўшы з «Баварыяй» тытул чэмпіёна Германіі, пакінуў клуб і далучыўся да «Грэміу»"Гремио" официально подтвердил переход Дугласа Косты из "Ювентуса". football.by.

У лютым 2022 года далучыўся да амерыканскага «Лос-Анджэлес Гэлаксі» на правах субарэнды з «Грэміу» на паўгады, з наступным па заканчэнні арэнды падпісаннем паўнавартаснага кантракта на 1,5 гады ў якасці свабоднага агентаФутбол. Дуглас Коста перешел из "Ювентуса" в "Лос-Анджелес Гэлакси" . pressball.by.

Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.

Дасягненні «Шахцёр»: Чэмпіён Украіны (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Украіны (3): 2011, 2012, 2013 Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2010, 2012, 2013

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (3): 2016, 2017, 2021 Уладальнік Кубка Германіі: 2016 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2020

«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (3): 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі: 2018 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі