Рамі́рэс Са́нтус ду Насіме́нту (, МФА: ; нар. , Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2014).

Клубная кар’ера

У Бразіліі Рамірэс з’яўляецца выхаванцам клуба «Жайнвілі», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 года Рамірэс перайшоў у клуб «Крузейру», які заплаціў за трансфер іграка 350 тысяч долараў. Ужо ў першым сезоне Дарывал Жуніяр, галоўны трэнер «Крузейру», даверыў месца дыспетчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідарам каманды, часцей асістуючы партнёрам, аднак і знярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сезонам Рамірэса ў «Крузейру» стаў 2008 год, калі ігрок стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібертадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» не менш яскрава, атрымаўшы сярэбраны мяч найлепшага іграка, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразіліі.

«Бенфіка» 20 сакавіка 2009 года Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай», якая заплаціла за трансфер футбаліста 7,5 млн еўра«Челси» и «Бавария» обращались к «Бенфике» по поводу Рамиреса . championat.ru. Футбаліст таксама ўваходзіў у сферу інтарэсаў расійскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па яго куплі армейцы не рабілі. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бенфікі» ў матчы супраць клуба «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў голРамирес в «Челси» . chelsea-fc.ru.

«Чэлсі» 5 жніўня 2010 года Рамірэс дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў англійскі клуб «Чэлсі», які заплаціў за трансфер паўабаронцы 22 млн еўра«Бенфика» подтвердила переход Рамиреса в «Челси» . championat.ru.

«Цзянсу Сайнці» 27 студзеня 2016 года «Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Рамірэса ў кітайскі клуб «Цзянсу Сайнці»«Челси» объявил о переходе Рамиреса в «Цзянсу Сайнти». by.tribuna.com. З 2018 года перастаў з’яўляца на полі, у маі 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

«Палмейрас» У чэрвені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам»Экс-хавбек «Челси» Рамирес перешел в «Палмейрас». by.tribuna.com. У лістападзе 2020 года кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны.

У верасні 2022 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразіліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабінью, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе. Апошнюю гульню зборнай ігрок прапусціў за дыскваліфікацыі.

Дасягненні

Клубныя «Крузейру»: Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2008, 2009

«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2010 Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2010

«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2015 Уладальнік Кубка Англіі: 2012 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012 Пераможца Лігі Еўропы: 2013

«Палмейрас»: Уладальнік Кубка Бразіліі: 2020 Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2020 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2020

Міжнародныя Зборная Бразіліі Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2009 Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Жайнвілі Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Цзянсу Сунін Катэгорыя:Ігракі ФК Палмейрас Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года