Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніяр або Оскар дос Сантас (, МФА: ; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакавалы паўабаронца кітайскага клуба «Шанхай СІПГ» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера Клубная Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Уніян Барбарэнсі». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 года паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды і ў тым жа годзе выйграў з клубам чэмпіянат краіны.
17 чэрвеня 2010 года Аскар перайшоў у клуб «Інтэрнасьянал». З 2011 года Аскар стаў іграком стартавага складу клуба, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д'Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штата Рыу-Гранды-ду-Сул.
25 ліпеня 2012 года Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі». Сума трансферу склала 25 млн фунтаўКонтракт Аскара с «Челси» рассчитан на пять лет. championat.com. У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове «Чэлсі», і ў снежні 2016 года ўзгадніў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай СІПГ»«Челси» подтвердил переход Оскара в «Шанхай Теллэйс». by.tribuna.com.
Міжнародная 14 верасня 2011 года Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі ў першай гульні за Суперкласіка Амерыкі 2011 года супраць зборнай Аргенціны. Матч скончыўся з лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэнату Абрэу на 63 хвіліне матча.
Дасягненні Клубныя «Сан-Паўлу»: Чэмпіён Бразіліі: 2008 Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2010
«Інтэрнасьянал»: Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (2): 2011, 2012 Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2011
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2015 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі Еўропы: 2013
«Шанхай СІПГ»: Чэмпіён Кітая: 2018 Уладальнік Суперкубка Кітая: 2019
Міжнародныя Бразілія: Пераможца Суперкласіка Амерыкі: 2011 Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай СІПГ Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года