Рабе́рту Фірмі́ну Барбо́за ды Аліве́йра або Раберта Фірміна (; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Ахлі» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2014—2021).

Кар’ера Сваю кар’еру Раберту пачаў у клубе «Фігейрэнсі», дзе яго заўважылі прадстаўнікі нямецкага «Гофенгайма». За нямецкі клуб бразілец дэбютаваў 26 лютага 2011 года ў хатнім паядынку 24-га туру супраць «Майнца», які скончыўся паражэннем з лікам 1:2. Бразілец выйшаў на пляцоўку на 75-й хвіліне, замяніўшы Себасцьяна Рудзі.

У лістападзе 2011 года ігрок быў выключаны з асноўнай каманды клубаChinedu Obasi dropped from Hoffenheim squad. BBC Sport, аднак пазней быў вернуты ў склад. 27 сакавіка 2014 года Раберту падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубамRoberto Firmino verlängert Vertrag bis 2017. TSG 1899 Hoffenheim.

24 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фірміну ў англійскі «Ліверпул». Сума трансферу склала 25 млн еўра, што стала адным з найдаражэйшых пераходаў у гісторыі Бундэслігі«Ливерпуль» объявил о трансфере Фирмино. by.tribuna.com.

У сакавіку 2023 года «Ліверпул» абвясціў, што Фірміну пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23 у якасці свабоднага агента. У ліпені 2023 года нападнік падпісаў трохгадовы кантракт з саудаўскім «Аль-Ахлі».

Дасягненні «Ліверпул» Чэмпіён Англіі: 2020 Уладальнік Кубка Англіі: 2022 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019

Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце thetopforward.com

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фігейрэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Гофенгайм Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ахлі Джыда Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе